Get Mystery Box with random crypto!

Ukrainian & Belarus

Логотип телеграм -каналу ukrainianfrombelarus — Ukrainian & Belarus U
Логотип телеграм -каналу ukrainianfrombelarus — Ukrainian & Belarus
Адреса каналу: @ukrainianfrombelarus
Категорії: Політика
Мова: Українська
Передплатники: 313
Опис з каналу

Я Аксана, ўкраінка, якая больш за 5 гадоў пражыла ў Беларусі. На гэтым канале гавару з вамі, беларусы, пра вас і нас.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення

2022-11-01 15:36:35 ДЗІВАКІ ДЛЯ БОЛЬШАСЦІ, ПРЫЕМНЫ БОНУС ДЛЯ МЕНШАСЦІ

Я – украінская мама напалову беларускай дзяўчынкі.

Чытаю каменты ў белнэце, дзе людзі, якія не вучаць уласных дзяцей роднай мове, вучаць іншых дарослых вучыць беларускіх дзяцей беларускай мове, – і ўзгадаўся адзін стары тэкст.

Можа, у наступным допісе напішу пра досвед гадавання дачкі па-беларуску і ў Беларусі, і па-за яе межамі, бо тэма зноўку актуалізавалася. А сёння апублікую тут той стары тэкст, напісаны ў лютым, да пачатку поўнамаштабнай вайны, апублікаваны для беларусаў 26.02.22. Тады ён атрымаў моцны фідбэк.

*
Шмат маіх знаёмых тут, у Беларусі, аптымістычна вераць, што – ну а як іначай? – прыйдзе і час, і месца для роднай мовы, быццам нашыя дзеці ўжо іначай будуць успрымаць гэтае пытанне, будуць іншыя ўмовы для яго. Мабыць, больш спрыяльныя? (Нашыя ж бацькі – і тут, і там – таксама не думалі, што вайна – гэта будзе пра наш час, нашыя найлепшыя гады). А гэта не проста неяк прыйдзе, нават калі прыйдзе, гэта хтосьці зробіць за вас. Калі зробіць. Бо ўмовы – дрэнь, калі шчыра. І я бачу гэтых адчайных, якія часам пачынаюць моўны пераход – і зрываюцца, ці не зрываюцца, але ўвесь час асцерагаюцца, што сарвуцца дзеці. Бо дзеці не павінны змагацца за мову, яны змагаюцца за сябе і сваё права быць нармальнымі. То якую норму яны бачаць? Яны дзівакі для большасці і прыемны бонус для меншасці.

Колькі разоў я чула: хачу, каб маё дзіця расло ў беларускамоўным атачэнні, хачу, каб маё дзіця ведала сваё. Паміж радкамі застаецца: …на чужым прыкладзе. У перакладзе на праўду для мяне гэта азначае: мне не хапае сілы, адвагі, любові, усведамлення, умоў, выхавання, ваш варыянт… Можна зразумець усе гэтыя варыянты. Сапраўды. Я тут увогуле так шмат зразумела за 5 гадоў, што часам не ведаю, куды мне з гэтым усім разуменнем цяпер, і ці патрэбна яно мне было. Аднак, пакуль вы не той, хто бярэ НА СЯБЕ адказнасць, дзясяткі рэальных людзей, якіх я ведаю, робяць мову камфортнейшаю для большасці на калісьці. І я ведаю шмат каго з гэтых людзей, іхнае жыццё – гэта бесперапыннае напружанне і пераадоленне бар’ераў. Можа, у іх атрымаецца. А, можа, вашыя дзеці падзякуюць не ім, а вам. Ці вашым дзецям будзе таксама не да гэтага.

Я ўжо ў той сітуацыі, калі штосьці тут мне лягчэй ацаніць, чымся ўдома. І так, я бачу прагрэс. Але, сябры, прагрэс ад прагрэсу розніцца. Часам мала таго, што (быццам бы) само сабой адбываецца. Дайшло цяпер ува ўсіх аспектах (усіх!) да таго, што нават калі заўтра ўсе раптоўна загавораць роднай мовай, вывучаць урокі гісторыі і ўзгадаюць, кім, уласна, ёсць, гэтага будзе мала. Бо трэба было думаць не на заўтра, а на ўчора. І ад разумення кошту страчанага ў мяне моцна баліць. За сваіх і за вашых. Асабліва баліць за тых, хто разумеў і разумее больш, а нічога зрабіць ужо не можа, бо бывае позна. Не дачакаўся шмат хто і ў вашай гісторыі.

Я знаю сітуацыю ссярэдзіны, ніколі б не аспрэчыла ўнікальнасці сітуацый розных народаў у моўным пытанні, дый іншых пытаннях таксама. Але не абавязкова заўсёды ставаць на ўласныя граблі, каб штосьці зразумець. Не ўва ўсім. Маем для гэтага нейкую крытычнасць і доступ да розных крыніцаў.

Уласна, гэтае ўсё можна ўжыць і да ўкраінцаў, якія дагэтуль баяцца ўкраінізавацца, барані божа. Такіх шмат. І гэта нават не пытанне чужых грабляў, а сваіх. Вельмі сумна.
* 20.02.2022
166 views12:36
Відкрити / Коментувати
2022-10-19 21:01:52
Вельмі часта ўкраінскія дэпутаты апошнім часам узгадвалі каліноўцаў у кантэксце прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі. Было цікава, да чаго ж гэта.

Дык вось, на фоне гэтай заявы пытанне да аўдыторыі: а калі паспрабаваць адкінуць вось гэты момант, што быццам бы “гэта выбар не беларусаў, а Украіны”, а ўявіць, што каліноўцы ідуць вось зараз на выбары легітымнага прадстаўніка дэмакратычнай Беларусі, ідзе таксама Ціханоўская, Латушка ды іншыя. Якія мінусы і плюсы, а агулам - шансы, у каліноўцаў перамагчы. Прашу канструктыва, гэта ж цікава.
344 viewsedited  18:01
Відкрити / Коментувати
2022-10-16 10:45:00 Пакіну тут спасылку на мой канал для маіх украінскіх знаёмых - пра Беларусь у кантэксце вайны. Там іншы фармат і мэты, не разлічана на масавасць, немагчыма адказаць у каментарах

Але ведаю, што тут мяне чытаюць украінцы, то, можа, там вы знойдзеце штосці таксама для сябе.

https://t.me/aboutbelarusbelarus/8
397 views07:45
Відкрити / Коментувати
2022-10-11 13:21:52 Гэта самае, на мой погляд, цвярозае зараз: прагматычна і на перспектыву (спасылка на Усава ніжэй)

І яшчэ!

•Расейцы ў сваёй рыторыцы ўвесь час выкарыстоўваюць беларусаў, быццам бы вы ў аднолькавых становішчах - адбівайцесь у гэтым накірунку. Не ад украінцаў ад расейцаў, якія цягнуць вас глыбей.

•Таксама заўважаю зараз шэраг дыскусій на конт адносін паміж народамі ўкраінцаў і беларусаў - ну не гэта зараз галоўнае. Галоўнае: ШТО ЯШЧЭ РАБІЦЬ!

•Патрэбна актыўна пісаць і шэрыць пра інфармацыйную актыўнасць беларусаў з пазіцыі ВЫГАДЫ, а не абразы.

•Беларусам выгадна ў інфапрасторы тапіць расейцаў і бараніць украінцаў. Так, маральна можа быць складана, але ўсе мы дарослыя людзі, гэта мізер у параўнанні са страхам за сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей, які зараз адчуваюць украінцы.

•Кожны свой пост ці камент публікуйце толькі праз пытанне сабе: ці апублікуваў бы я гэта, калі б ведаў, што праз гадзіну ракета з тэрыторыі Беларусі заб’е чалавека?

https://t.me/usovpavel/738
522 viewsedited  10:21
Відкрити / Коментувати
2022-09-17 11:21:20
Вельмі круты тэкст выйшаў, для лепшага разумення, як працуе культурна-інфармацыйная прастора зараз. Раю знайсці час і дачытаць. Якраз да тэмы майго ўчорашняга тэксту, дзе ёсць два яркіх прыклады “мэмнасці”.

Украінскія аўтары: Кацярына Дудка і Астап Украінец

https://postimpreza.org/texts/samoomana-kulturnoho-frontu?fbclid=IwAR3et_9TBFxjIyFrqJsEXdvNCPPCWj176Y2ADl9cxXvgui47Hfv5Qw3QVc8
560 views08:21
Відкрити / Коментувати
2022-09-16 19:16:06 РЭФЛЕКСІЯ ЦІ СРАЧ

Да поўнамаштабнай вайны я ўжо была больш у беларускіх кантэкстах, чымся ва ўкраінскіх. Адною з мэтаў гэтага каналу для мяне была рэалізацыя майго беларускага досведу дзеля дапамогі беларусам у самарэфлексіі (прабачце за пафас і саманадзейнасць). Трыгерныя моманты ў жыцці найлепшыя для рэфлексіі, бо менавіта тады вылазіць самая балючая праўда пра нас саміх. Паўстаюць пытанні, ці здольныя мы яе пабачыць і што гатовыя з ёю рабіць.

Лічу, што ў 2020-м беларусам, асабліва тым, якія раней не ўсведамлялі глабальна сябе як частку нейкай там нацыі, пра саміх сябе пачало адкрывацца шмат цікавага: і добрага, і не. Большасць не была гатовая да такой фарсаванай псіхатэрапіі: і праз нястачу ведаў, і праз адсутнасць шырокага выбару сваіх аўтарытэтаў, і праз неадпрацаваныя калектыўныя траўмы… Можна працягнуць спіс (запрашаю ў каменты).

Не ведаю, як гэта дакладна патлумачыць з погляду псіхалогіі, але, мабыць, пазітыўнае пра сябе даведвацца прасцей і прыемней. І беларусы з гэтым, я лічу, даволі нядрэнна давалі і даюць рады (а хтосьці кажа, што я не хвалю зусім).

А што з непрыемнымі адкрыццямі? Да гэтага этапу самарэфлексіі дайшлі нешматлікія з тых, хто толькі нядаўна зразумеў, што ён частка нацыі, што ягоныя дзеянні ці бяздзеянне маюць уплыў не толькі на беларускую сітуацыю, але і на глабальныя геапалітычныя працэсы. На вайну, напрыклад. Назіраю таксама за тымі, хто быццам бы дайшоў, але вагаецца, што з гэтым рабіць. Ведаю асабіста тых, хто дакладна дайшоў, нават яшчэ да 2020-га, але цяпер таксама паўстаў перад выбарам, што з гэтым рабіць. Ім нібыта хочацца гаварыць пра слабыя бакі. Але як? Сярод прычынаў такой нявызначанасці – напрыклад:

асабістыя кантакты з тымі, хто не гатовы чуць пра сябе некамфортныя рэчы;
адсутнасць адчування тылу, то бок дастатковай колькасці тых, хто падтрымае;
адсутнасць культуры (ці бескультурнасці) публічных дыскусіяў;
страх нашкодзіць і так вельмі крохкаму адзінству сярод дэмакратычна настаўленага грамадства (зноўку запрашаю працягнуць спіс).

Застаецца даволі мала тых, хто гатовы змагацца за калектыўнае пераапрацоўванне негатыўных бакоў адкрыта і на вялікую аўдыторыю. Я амаль не бачу лідараў думак, гатовых беспасярэдне пісаць ці казаць пра негатыў, канструктыўна, не баючыся спужаць пратэставага настрою ці адхіліць ад сябе людзей. Асабліва, як мне падаецца, цяпер былі б карысныя дыскусіі не толькі вакол нейкай тэмы, але і персаналіяў. Лёгка публічна сцябаць Цапкалаў, бо што? Бо ёсць тыл, ты ўпэўнены, што шмат хто падключыцца, ды што там – большасць. А як наконт тых, хто быццам бы свой, на хвалі зменаў, яго клічуць на эфіры ды з ім размаўляюць, а ён, возьмем з апошняга, настальгуе па саўку?

Мне падаецца, дыскусіі павінны ўзнікаць, і больш. Не трэба баяцца «бульбасрачу», а сачыць за словамі, якімі называюць важныя для развіцця працэсы. Не сярэмся, а вучымся камунікаваць. Тое ж было і застаецца са словам «хэйт». Не ўсё непрыемнае са сказанага вам – гэта хэйт. Я лічу, трэба больш гаварыць пра адказнасць кожнага ў выбары словаў (асабліва журналістаў).

Дарэчы, пакуль я ўлетку была на тэлеграм-канікулах, а вы тут забаўляліся са словамі Веранікі Цапкалы пра СМІ, я ўсё чакала пабачыць нейкія артыкулы ці эфіры на тэму беларускай журналістыкі, нейкіх разбораў аб’ектыўнасці ці дарэчнасці падыходаў да асвятлення тэмаў і персаналіяў рознымі медыямі. Зноўку, можа, я дрэнна шукала. Але гэта важная тэма і праблема для беларусаў. Даўно, а дыскусіяў вакол мала.

Калі пра штосьці не казаць, гэта не азначае, што праблемы не існуе. І зноў жа, калі пра штосьці паразмаўляць, можа высветліцца, што гэта не праблема.
388 views16:16
Відкрити / Коментувати
2022-09-15 17:37:59 ХЛАПКІ Ў БЕЛАРУСІ

Некалькі тыдняў як у сваім інстаграме узняла тэму гіпатэтычных удараў украінцаў па вайсковых аб’ектах у Беларусі. Расейскіх ці беларускіх аб’ектах – пытанне троху, бачу, таксама нявызначанае для шмат каго з беларусаў. Бо «быццам бы акупаваныя», але шмат хто лічыць, што чапаць вайсковую інфраструктуру ў Беларусі не трэба, бо «можна выпадкова зачапіць не толькі вайсковыя аб’екты», бо «гэта нічога не змяняе», «бо гэта выгадна пуціну» – такія былі галоўныя контраргументы мне ў прыват.

Радая, што гэтую тэму парушаюць глабальна. Спадар Усаў, на маю думку, тлумачыць усё даволі лагічна.

Я толькі ад сябе коратка адкажу на тыя тэзы, што пісалі мне.

«Можна выпадкова трапіць не па вайсковых аб’ектах» – я не вайсковец, таму пра імавернасць трапіць/не трапіць пісаць не буду. Але ў такіх контраргументах я толькі актуалізую для сябе неразуменне шмат у каго, што такое вайна і ролю ў ёй Беларусі.

«Гэта нічога не змяняе» – не змяняе нічога толькі бяздзеянне. Нават не так: бяздзеянне вызваляе ад унутранай адказнасці, а змены ўсё роўна адбываюцца. І нават адказнасць усё роўна наступае, толькі, на жаль, не ўсведамляецца ў такім выпадку.

«Гэта выгадна пуціну» – нават калі штосьці выгадна пуціну, гэта не прычына ад гэтага адмаўляцца. Пуціну дакладна больш за ўсё выгадна, каб мы ўсе прымалі рашэнні, кіруючыся страхам.

https://t.me/usovpavel/673
331 viewsedited  14:37
Відкрити / Коментувати
2022-09-01 21:01:06
З гэтага мне варта было пачаць гэты канал. Вось на каго варта быць падпісаным абавязкова. Заўсёды ў самае галоўнае і часта невідавочнае.
https://www.facebook.com/oksana.zabuzhko
433 views18:01
Відкрити / Коментувати
2022-09-01 17:37:10
Пастанавіла сабе знайсці бліжэйшым часам інфармацыю пра беларускія 1980-ыя. Шмат пытанняў да трактавання гэтага перыяду ўзнікла ўчора. Чамусьці падаецца, што там, у 1980-ыя, я знайду некаторыя адказы (і яшчэ больш пытанняў) на сённяшнія свае запыты. Пра столю, у якую ўпіраюцца шмат якія разумныя беларусы ў сваёй празе да свабоды. Ці пра блытаніну прычыны і наступства ў гісторыі, ігнараванне ролі маленькага чалавека і надзяленне значнасцю сістэмных дзеячаў, а самае цікавае: цэласны аналіз чалавека ў кантэксце, чаго ён хацеў і што мог, што было б, калі б мог зрабіць тое, што хацеў.

Гэта ж і пра сёння. Пералічыце на пальцах тых лідараў/аўтарытэтаў, хто дзеіць праз свае перакананні, а пасля – тых, хто робіць тое, што робіць, ці кажа тое, што кажа, бо ўжо не можа іначай, абставіны прымушаюць, электарат/падпіснікі.

*Пагаджуся з допісамі (+у каментарах) https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=pfbid0XQyA9D62dNt9GmUMRuQbSq2i49f94sCHmncgXhhpYdw5kjUMoJhfZg8DQDryAzLPl&id=100004927387727
420 viewsedited  14:37
Відкрити / Коментувати
2022-08-31 15:18:10 Вайна ва Украіне не стала такім паказнікам (падкажыце мне чаго), як смерць Гарбачова. Апошні раз мяне так глыбока ўразіла рэакцыя беларускіх інтэлігентаў/інтэлектуалаў/любы зручны варыянт/лідараў думак толькі наконт «Прадмовы». Раблю скрыны для гісторыі, праз гады будзе цікавей.
390 viewsedited  12:18
Відкрити / Коментувати